Брэйн-рынг "Знаўцы роднай мовы"
22 Фев 2024
  • Дата: 21 февраля 2024
  • Время: 14:00
  • Место: филиал "Миорская детская библиотека"

Брэйн-рынг "Знаўцы роднай мовы"


21 лютага ўвесь свет адзначае Міжнародны дзень роднай мовы. Роднай – значыць, любімай, дарагой, самай-самай. Беларусам многія могуць пазайздросціць: у спадчыну ім засталася па-сапраўднаму ўнікальная мова – самая мілагучная і самая старажытная сярод славянскіх. Яшчэ ў 1910 годзе на міжнароднай канферэнцыі ў Парыжы па мілагучнасці беларуская мова была пастаўлена на другое месца пасля італьянскай. Такой мовай можна і неабходна ганарыцца.
У Міёрскай дзіцячай бібліятэцы адбылося свята беларускай мовы. Вучні 6"Б" класа СШ№3 ім. Я.А. Томка прынялі ўдзел у брэйн-рынгу "Знаўцы роднай мовы". Вучням прапанавалі падабраць беларускія адпаведнікі да рускіх слоў, скласці з дадзеных частак фразеалагізмы, адгадаць загадкі з “Вясёлай хаткі”. Яны пабывалі у віртуальным народным музеі і па чарзе называлі музейныя рэчы і апавядалі пра іх. Вучні прымалі актыўны ўдзел у конкурсах і віктарынах. Пераможцы гульні атрымалі заслужаныя падарункі.