Сустрэча з таленавітай зямлячкай Галінай Загурскай "Да вытоку свайго"
03 Нояб 2024
  • Дата: 3 ноября 2024
  • Время: 13:00
  • Место: Миорская центральная районная библиотека

Сустрэча з таленавітай зямлячкай Галінай Загурскай "Да вытоку свайго"

3 чаго нараджаецца любоў чытача да пісьменніка, паэта? Перш за ўсё - з ведання яго творчасці. Няма гэтага ведання, няма і любові. Менавіта з гэтай нагоды у Міёрскай цэнтральнай бібліятэцы прайшла творчая імпрэза з Галінай Пятроўнай Загурскай - настаўніцай, мастачкай, паэткай. Галіна Пятроўна напісала больш за 1000 вершаў. Прыгажосць родных краявідаў, чалавечыя стасункі, жыццё і смерць — яна закранае разнастайныя тэмы. Кожны твор выклікае шмат эмоцый і прымушае падумаць над нечым вельмі важным. У мітусні дзён трэба не заблытацца ў жыцці. Кнігі паэтэсы могуць даць адказы на хвалюючыя сэрца пытанні. Паэзія - заўсёды свята. Іншай яна і быць не можа па сваёй сутнасці. А самая важная якасць паэта - шчырасць, без яе няма паэзіі.. З цеплынёй і ўдзячнасцю сустракалі слухачы творчасць паэткі, вершы якой гучалі на роднай беларускай мове. Сустрэча прайшла ў цёплай сяброўскай атмсферы, а шчырыя словы Галіны Пятроўны нікога не пакінулі абыякавымі.