Міжнародны дзень роднай мовы
21 Фев 2025
  • Дата: 21 февраля
  • Время: 09:00
  • Место: Миорская центральная районная библиотека

Міжнародны дзень роднай мовы


Штогод 21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы заснаваны 17 лістапада 1999 годзе рашэннем Генеральнай сесіі ЮНЕСКА. Галоўная яго мэта – захаванне моўнай і культурнай разнастайнасці ў свеце, падтрыманне нацыянальных моў і культур, а таксама забеспячэнне права кожнага грамадзяніна карыстацца роднай мовай.
Cёння у свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна родная мова, якая завецца роднай. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі. Беларуская мова – вялікі народны скарб. Творы пісьменнікаў на роднай мове з’яўляюцца наймацнейшым інструментам захавання і развіцця нашай матэрыяльнай і духоўнай спадчыны і становяцца тым падмуркам, з якога фарміруецца прыязнасць да нацыянальных асаблівасцей і традыцый.
Мова, прыгожае пісьменства, паэзія, музыка ‒ сродак сувязі між душамі людзей, вышэйшы сродак. (У.Караткевіч)
Роднае слова – гэта першая крыніца, праз якую мы пазнаём жыццё і акаляючы нас свет. (Я.Колас)
Святкаванне Міждународнага дня роднай мовы стала традыцыйным у Міёрскай центральнай бібліятэцы. Чытачам бібліатэкары прапанавалі паказаць веды ў перакладзе слоў з рускай на беларускую мову і атрымаць асалоду ад гучання беларускага слова. А так сама кніжную выставу “Сэрцам роднага слова краніся”, на якой прадстаулены разнастайныя кнігі аб беларускай мове.