Прэзентацыя новай кнігі Франца Сіўко «Фабрыка Міжрэчча: ад паперні да вадаспада»
09 Апр 2025
  • Дата: 9 апреля
  • Время: 11:00
  • Место: Миорская центральная районная библиотека

Прэзентацыя новай кнігі Франца Сіўко «Фабрыка Міжрэчча: ад паперні да вадаспада»


Для Міярчан сёння, 9 красавіка , незвычайная і радасная падзея. У цэнтральную бібліятэку завітаў даўні сябра, земляк, пісьменнік, публіцыст, краязнавец Франц Сіўко, які валодае творчай іскрынкай, неабыякавы да лёсу нашай культурнай спадчыны. На сустрэчу з аўтарам сабраліся бібліятэкары нашага раёна, люді сталага узросту, таксама вучні старэйшых классаў гарадскіх школ.
Краязнаўчай дзейнасцю Франц Іванавіч займаецца шмат. І сёння значная нагода: з’явілася новая кніга пад назвай «Фабрыка Міжрэчча: ад паперні да вадаспада». Гэтыя мясціны аўтар ведае з дзяцінства. Яны даюць яму натхненне ў працы.
У кнізе паказана гісторыя мястэчка, дзе ў былым стагодзі працавалі: кардонная фабрыка, электрастанцыя, млын. Гэта усё было спраектаванна і зробленна адукаваннымі людьмі, якія ў той час мелі інжынерную адукацыю. Гэтыя мясціны дорагі аўтару. Былыя вяскоўцы дапамаглі яму ў зборы гістарычных матэрыялаў для напісання кнігі.
Свою прэзентацыю Франц Сіўко суправаджаў унікальнымі фотаздымкамі родных мясцін і людзей, якія ўвайшлі ў кнігу.
У завяршэнні прэзентацыі присутныя мелі магчымасць набыць кнігі з аўтографам аўтара.