Людміла Рублеўская адна з найбольш вядомых пісьменніц сучаснай Беларусі.
Нарадзілася Людміла ў Мінску, 5 ліпеня 1965г. Пасля заканчэння школы паступіла ў Архітэктурна-будаўнічы тэхнікум, калі і пачала літаратурную кар'еру – першы верш быў апублікаваны ў 1983 годзе ў газеце «Знамя юнацтва». Пасля заканчэння тэхнікума два гады працавала па спецыяльнасці на заводзе «Гарызонт».
У 1986 годзе паехала на вучобу ў Маскву, у Літаратурны інстытут на аддзяленні паэзіі. Затым перевелася на беларускі аддзел філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта, які скончыла ў 1994 годзе.
Працавала загадчыкам аддзела крытыкі ў часопісе «Першацвет», загадчыкам аддзела мовы ў газеце «Наша слова», рэдактаркай аддзела крытыкі штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва», з 2002 працавала літаратурным аглядальнікам газеты «СБ-Беларусь сегодня», з 2020 — загадчык аддзела культуры газеты “Звязда”.
Людміла Рублеўская – вельмі разнапланавасць аўтар, яна піша як вершы, так і прозу, асноўная частка якой складаецца з гістарычных раманаў. Зараз мы прапануем вашай увазе мультымедыйны агляд яе творчасці.
22
Июль
2025
- Дата: 22 июля
- Время: 11:00
- Место: Миорская центральная районная библиотека

