Кніжная паліца “Радзімы светлая дарожка” у Міёрская цэнтральнай раённай бібліятэцы прысвечана 85-годдю з дня нараджэння нашага знакамітага земляка, паэта, пісьменніка Мікалая Даргеля.
Даргель Мікалай Мікалаевіч нарадзіўся 14 студзеня 1941 года ў сялянскай сям’і ў вёсцы Дворышча на Міёршчыне. У 1959 годзе закончыў Мінскі архітэктурна-будаўнічы тэхнікум, а ў 1974 – Беларускі палітэхнічны інстытут. Працоўны шлях пачаў у 1959 годзе ў Маладзечне, потым стаў ваенным будаўніком ва Ўсходняй Сібіры. Прымаў актыўны ўдзел ва ўзвядзенні аб’ектаў Лідскай, а затым Маладзечанскай зон і ўсяго паўночна-заходняга рэгіёну Мінскай вобласці. Будаваў пасёлкі для пацярпелых ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС у Гомельскай і Магілёўскай абласцях. У трэсце №19 прайшоў шлях ад прараба да кіраўніка будаўпраўлення, быў намеснікам дырэктара па будаўніцтву завода «Оптык» у Лідзе, галоўным інжынерам будаўнічага аб’яднання «Маладзечнасельбуд». У апошні час узначальваў Маладзечанскае СПМК. Ужо на пенсіі кіраваў будаўніцтвам Свята-Успенскага сабора ў Маладзечне. І ўвесь час пісаў вершы, спачатку для сябе. У 2001 годзе надрукаваў першы зборнік «Тебе поклон, мой дом родимый», потым былі «Грустинка в тишине» (2004), «О, Русь ты Белая, моя» (2006), «Душы стамлёнае парывы» (2010).
Свае вершы аўтар прысвячае сваёй Радзіме, перажываннях душы, разважаннях аб сутнасці жыцця, сумленнасці і прыстойнасці ў адносінах паміж людзьмі, аб роднай прыродзе і каханні.
14
Янв
2026
- Дата: 14 января
- Время: 10:00
- Место: Миорская центральная районная библиотека

