28 лютага свой 60-гадовы юбілей адзначае вядомы беларускі паэт, празаік і дырэктар выдавецтва «Мастацкая літаратура» Алесь Бадак.
Шчыра віншуем Аляксандра Мікалаевіча і запрашаем ўсіх жадаючых наведаць кніжную выставу “Алесь Бадак на ўсе жанры мастак”, прысвечаную яго творчасці.
Нарадзіўся Аляксандр (Алесь) Мікалаевіч Бадак 28 лютага 1966 года ў вёсцы Туркі Ляхавіцкага раёна ў сям’і рабочага. У 1983 годзе пасля заканчэння школы паступіў на філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.З 1984 па 1986 год служыў у Савецкай Арміі. Пасля дэмабілізацыі працягнуў вучобу ва ўніверсітэце, які скончыў у 1990 годзе. У тым жа годзе прыняты ў Саюз пісьменнікаў Беларусі. Доўгі час працаваў у часопісах «Бярозка», «Маладосць», «Нёман». З 2015 года узначальвае выдавецтва «Мастацкая літаратура», спрыяючы выхаду ў свет якасных кніг новых пакаленняў аўтараў.
Першы верш Алеся Бадака быў надрукаваны ў 1979 годзе ў газеце «Піянер Беларусі». Аўтар больш як дзесяці паэтычных зборнікаў, сярод якіх «Будзень», «Раніца», «Маланка ў попеле». За апошнюю кнігу быў узнагароджаны прэстыжнай прэміяй «Залаты купідон». Таксама выдаў зборнік прозы і паэзіі «Побег на край дождя». Вядомы i як выдатны казачнік і аўтар пазнавальных кніг для дзяцей.
На пачатку 1990-х гадоў пачаў пісаць тэксты да песень. Яго творы гучаць са сцэны ў выкананні лепшых артыстаў краіны, робячы яго лаўрэатам шматлікіх рэспубліканскіх конкурсаў.
У апошнія гады часцей выступае ў перыядычным друку з літаратурна-крытычнымі артыкуламі і рэцэнзіямі.
25
Фев
2026
- Дата: 28 февраля
- Время: 09:00
- Место: Миорская центральная районная библиотека

