кніжная выстава “Прыгоды і фантастыка Паўла Місько”
11 Март 2026
  • Дата: 14 марта
  • Время: 09:00
  • Место: Миорская центральная районная библиотека

кніжная выстава “Прыгоды і фантастыка Паўла Місько”

14 cакавіка спаўняецца 95 гадоў з дня нараджэння Паўла Андрэевіча Місько - беларускага пісьменніка, паэта, публіцыста, перакладчыка, драматурга, аўтара кніг прозы для дзяцей. Гэта сапраўдны мастак слова, таленавіты майстар, творчасць якога прадстаўлена рознымі літаратурнымі жанрамі: казкамі, апавяданнямі, аповесцямі, нарысамі, вершамі.

Павел Місько нарадзіўся 14 сакавіка 1931 года ў сялянскай сям’і на Случчыне, у вёсцы Старцавічы, зараз гэта вёска Знамя.

Яго творчы шлях бярэ пачатак у дзяцінстве: будучы пісьменнік выхоўваўся ў атмасферы народнай фантазіі і працы. Маці была цудоўнай казачніцай, а бацька — сапраўдным майстрам, які ўласнымі рукамі ствараў усё: ад мэблі да цацак і музычных інструментаў.

Друкавацца Павел Місько пачаў з 1954 г. Першае апавяданне было апублікавана ў 1958 г. у альманаху “Брэст”. Потым пачалі выходзіць кнігі нарысаў “Гаспадыні свайго лёсу”, “Дрэва жыцця”, а таксама зборнікі апавяданняў і аповесцей “Калодзеж”, “Калянае лісце”, зборнікі гумару і кнігі прозы для дзяцей.

Творы П. Місько захапляюць сваім багатым жыццёвым зместам і культурай пісьма. Творчасці пісьменніка ўласціва ўвага да бытавой стыхіі народнага жыцця, шчырае стаўленне да чалавека працы, шматкаляровага народнага слова.

Беларускі казачнік-фантаст стварыў унікальныя творы пра робатаў - «Эрпіды на планеце Зямля» і жывёл - «Прыгоды Бульбобаў», якія сталі залатым фондам нашай літаратуры.


Запрашаем пазнаёміцца з творчастью таленавітага пісьменніка на кніжнай выставе “Прыгоды і фантастыка Паўла Місько”, якая арганізавана ў цэнтральнай бібліятэцы.