13 лістапада ў межах праекта «Кожная пятніца — роднае, сваё!» ў Міёрскую цэнтральную раённую бібліятэку завіталі вучні 8 «Б» і 9 «А» класаў СШ № 2 імя М.Р. Ізварына! Для іх прайшоў бібліятэчны компас «Роднае слова — сэрцу аснова».
Вучні актыўна праявілі сябе ў інтэрактыўнай праграме:
- перакладалі самабытныя беларускія словы,
- разгадвалі тэматычныя эмодзі-шыфры з прыказкамі,
- аналізавалі факты з біяграфій класікаў літаратуры і паспяхова даказалі, што папяровая кніга не губляе сваёй актуальнасці.
Пацвярджэннем гэтаму стала кніжная выстава «Літаратурная спадчына Беларусі», на якой былі прадстаўлены серыі кніг беларускіх аўтараў, дзе кожны змог знайсці цікавае выданне для сябе.
Напрыканцы сустрэчы ўсе разам упрыгожылі дрэва «Скарбонка роднага слова» самымі пяшчотнымі беларускімі словамі. Дзякуй вучням за актыўнасць, усмешкі і шчырую цікавасць да роднага слова!
13
Нояб
2026
- Дата: 13 октября 2026
- Время: 13:30
- Место: Миорская центральная районная библиотека

