інтэлектуальная гульня “З родным словам круглы год”
21 Фев 2025
  • Дата: 21 февраля
  • Время: 16:00
  • Место: филиал "Узменская сельская библиотека"

інтэлектуальная гульня “З родным словам круглы год”



21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. У нашым рознакаляровым і рознагалосым свеце налічваецца больш за шэсць тысяч моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія-мілагучнасцю.
Так Узмёнскай бібліятэкай, 21 лютага, для дзяцей была праведзена інтэлектуальная гульня “З родным словам круглы год”. Яна была прысвечанае беларускай мове, якую мы завём матчынай, на якой мы думаем, на якой вымавілі першае слова, на якой размаўлялі нашы продкі.
Дзеці з цікавасцю адказвалі на пытанні, адгадвалі загадкі, былі перакладчыкамі слоў і словазлучэнняў з рускай на беларускую мову, дапаўнялі прыказкі, тлумачылі ўстойлівыя выразы і фразеалагізмы.
Пазнавальна і весела прайшло мерапрыемства. Лепшыя знаўцы мовы атрымалі граматы ад бібліятэкара