21 лютага ў Ідолтаўскім сельскім клубе да Дня роднай мовы праведзена літаратурна- музычная кампазіцыя “Гучы, беларуская песня! ” На мерапрыемства сабраліся людзі ўлюблённые ў песню. Вядучая, Цярэшка В.Б., пачала сваё выступленне з радкоў верша Ніла Гілевіча “Я беларус” і адзначыла, што на сустрэчы пойдзе размова пра беларускую песню, асабліва, народную песню,бо менавіта народныя песні з’яўляюцца своеасаблівым летапісам жыцця беларусаў, выяўляюць такія рысы нацыянальнага характару, як працавітасць, добразычлівасць, шчодрасць, шчырасць, руплівасць, гасціннасць, весялосць.
І прысутныя пад акампанемент нашага вядомага музыкі Тычко А.Ф. з задавальненнем выконвалі любімыя песні. На сустрэчы прагучалі песні “Ой, сівы конь бяжыць”, “Купалінка”, “Расказалі пра мяне маладзіцу” і інш.
Добры, цёплы настрой панаваў у зале. Вельмі добра, што ў прысутных з’явілася магчымасць сустрэцца з каштоўнымі музычнымі здабыткамі нашага народа, глыбей пазнаць нацыянальную спадчыну, звярнуць увагу на мілагучнасць роднага слова, яшчэ раз акунуцца ў атмасферу музычнага мастацтва, якое пакінулі нам нашы продкі.
21
Фев
2025
- Дата: 21 февраля
- Время: 15:00
- Место: филиал "Идолтовская сельская библиотека"