літаратурнае знаёмства праз буклук " Прыгоды і фантастыка ў творах Людмілы Рублеўскай"

літаратурнае знаёмства праз буклук " Прыгоды і фантастыка ў творах Людмілы Рублеўскай"


Да 60-годдзя з дня нараджэння беларускай паэтэсы і празаіка Людмілы Рублеўскай дзіцячая бібліятэка падрыхтавала літаратурнае знаёмства праз буклук " Прыгоды і фантастыка ў творах Людмілы Рублеўскай" .
Маленькія чытачы з цікавасцю знаёміліся з казкай "Прыгоды Мышкі Пік-Пік". Гэты твор - вельмі удалая проба прынесці казачны свет у звычайнае гарадское жыцце і даць сучасным дзецям зразумелага і блізкага ім казачнага героя. Мышка Пік-Пік, як і многія дзеці не любіць прыбірацца у сваёй норцы, але вельмі любіць цукеркі, марыць выйграць у конкурсе прыгажосці, адпраўляецца ў веску, знаёміцца з Дамавіком, пячэ торт ....Усе яе прыгоды расказваюцца з гумарам, зразумелы і цікавы, для дзяцей і для дарослых.
Творчасць Людмілы Рублеўскай вельмі шматгранна . Яе прыгодніцкія, дэтэктыўныя, гістарычныя і фантастычныя творы варты ўвагі і зразумелы шырокаму колу чытачоў. Важнае месца ў яе творах займаюць рамантычная гісторыя Беларусі і выхаванне любові да Радзімы



Оцените материал
(1 Голосовать)