У межах праекта "Кожная пятніца - роднае сваё" у нашай бібліятэцы створана каляндарная закладка "Гэты дзень у літаратурнай гісторыі Беларусі", прысвечаная 70-годдзю аднога з самых вядомых і пазнавальных беларускіх аўтараў - Уладзіміру Ягоўдзіку.
Уся творчасць Уладзіміра Ягоўдзіка накіравана на выхаванне ў дзяцей уважлівых адносін да навакольнага света і цікавасці да гісторыі сваей краіны. Яго творы вылучаюцца шчырасцю, дакладнасцю мовы і аўтарскай увагай да свету прыроды і месца чалавеку ў ім.

