У межах праекта "Кожную пятніцу-роднае сваё" у дзіцячая бібліятэцы аформлена кніжная выстава-вандроўка "Па рушніку, што з роднай хаты мы пазнаём сваю Радзіму".
У беларускай хаце рушнік спрадвеку быў не проста аздобай, а своеасаблівай кнігай жыцця. У яго ўзорах-сімвалы сонца і зямлі, памяць роду.
Дзеці цікавіліся гісторыяй беларускага арнаменту і рушніка , знаёміліся з кнігамі на гэтую тэму. Наша выстава- гэта магчымасць дакрануцца да жывой памяці пакаленняў і пазнаць сваю Радзіму- яе мову, душу і гісторыю.

